Белорусский язык и литература
 

Государственное учреждение образования

"Большеберестовицкая средняя школа

имени С.О. Притыцкого"

Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links

Горячие новости

23.10.2021
В шестой школьный день

подробнее...

18.10.2021
Стартует репетиционное тестирование (РТ)

подробнее...

14.10.2021
К маме с любовью…

подробнее...

11.10.2021
Акция "От всей души с поклоном и любовью"

подробнее...

09.10.2021
В шестой школьный день

подробнее...

 Анкета по теме "Оздоровление детей"

Контактная информация

Адрес: 231778
ул. Михайлина, 2
г.п. Большая Берестовица
Гродненская обл.
Телефон/факс:
+375 (1511) 70530       
Электронная почта:
bolshe@berestovica.edu.by 

Телефон для справок

+375 (1511) 70531   

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Змены ў новай рэдакцыі
 ”Правіл беларускай   арфаграфіі і пунктуацыі“
 
    23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.
Неабходнасць увядзення “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі:
    Звод    “Правіл     беларускай     арфаграфіі    і     пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.
    Правапіс     рэгламентуе     аднастайную    перадачу   на   пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.
    У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:
1)      пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, -эль прапанавана перадаваць як –ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад.(паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр);
2)      паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць);
3)      пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д.(паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна);
4)      у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад,прапануецца пісаць гаркам,  газпрам і г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром);
5)      уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі);
6)      упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.;
7)      уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;
8)      у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;
9)      рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-) і –ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;
10)са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках   назоўнікаў”,   “Галосныя   ў   некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых   канчатках   дзеясловаў”.   Палажэнні гэтых   раздзелаў датычацца     не     правапісу,     а     словазмянення   і   знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;
11)   уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у   сістэмным выглядзе сабраны   звесткі пра   правапіс прыставак, суфіксаў;
12)  спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

ПамяткаВучымся пісаць па-новаму
камп’ютар, прынтар, фламастар, кластар, лідар, аўтсайдар, партфоліа, інтэрнэт, экзэмпляр, рэзюмэ, мультымедыя, аўдыязапіс, стагадовы, стаградусны, стаграмовы, стакіламетровы, стаметровы, старублёвы, стапрацэнтны, дзявяты, дзявятка, дзясяты, дзясятка, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, дзядзяржаўны ўніверсітэт, метады ўніверсальныя, клоўн, скаўт, кантрасны, аблвыканкам, гарвыканкам, райкам, прафкам, Бог, Вербніца, Вялікая субота, Вялікдзень, Вялікі пост, Дзяды, Каляды, Купалле, Нараджэнне Хрыстова, Пятроўскі пост, Радаўніца, Святы Павел, Тройца, Уваскрэсенне Хрыстова, Чысты чацвер, Краіна белых буслоў, Краіна блакітных азёраў, Краіна ўзыходзячага сонца, Краіна цюльпанаў, Паднябесная імперыя
  
Настаўнікам вучэбнай дысцыпліны “Геаграфія”
Антарыа, Барнеа, Більбаа, Кюрасаа, Макаа, Медэа, Мінданаа, Сан-Антоніа, Рыа-дэ-Жанэйра, Рыа-Негра, Токіа, бартар, бараль, фарватар, Кратар, тэндар, менеджар, Манчэстар, Душанбэ, Зімбабвэ, Туапсэ, тунэль, Нью-Ёрк, Агаё, Іакагама, іакагамскі, Іашкар-Ала, іашкар-алінскі, Іена, Іаганесбург, іаганесбургскі, Емен, еменскі, Іасеміцкая даліна, Заўралле, заўральскі, Кейптаўн, кейптаўнскі, Сан-Паўлу, сан-паўльскі, пасля ўрагану, тайванскі, уханскі, цзіньчуанскі, цзянмынскі, цзяньцзінскі, цянь-шанскі, чань-чунскі
 
Настаўнікам вучэбнай дысцыпліны  “Гісторыя”
Ватэрлоа, Кліа, Галілеа Галілей, лідар, лідарства, магістар, гаўляйтар, Фюрар, Арджанікідзэ, Фрунзэ, Шэварнадзэ, камікадзэ, люфтвафэ, езуіт, Саўнаркам, Цэнтрвыбаркам, ваенкам, наркам, дэзынтэграцыя, дэзынфармацыя, фіна-ўгорскі, царква ўніяцкая, для ўніята, гэтая ўтопія Аванпосны, фарпосны, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кароль Іарданіі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна, Вялікае Княства Літоўскае, Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Востраў Слёз, Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
 
 
Настаўнікам вучэбных дысцыплін “Фізіка”, “Інфарматыка”, “Матэматыка”
Праменні ўльтрафіялетавыя, джоўль, поліўрэтан, стартар, адаптар, Жаліа-Кюры, аўдыявідэасістэма, відэабізнес, радыёабсталяванне, радыёінфармацыя, радыёдальнамер, радыеактыўнасць (ад слова радый), Радыеактывацыя, радыевымярэнне, радыяме/трыя, радыяцэзій, мас-медыя, баластар, бараль, барэтар, вінчэстар, клафтар, дэкодар, фідар, стаградусны, стапрацэнтны, статысячны, баласны, кантрасны, Ландау, радыус, ноу-хау, дэманстраваць, дэфармаваць, заблакіраваць, загерметызаваць, класіфікаваць, канструяваць,каардынаваць, капірава/ць, плацінава/ць, магнетызава/ць, збалансава/ць,   праграмава/ць,  сістэматызава/ць, лагарыфмі/раваць, схематызава/ць
 
 
Настаўнікам вучэбных дысцыплін  “Хімія”, “Біялогія”
стаклетачны, стаградусны, стапрацэнтны, стаграмовы, секвоя, шымпанзэ, класіфікаваць, канстатаваць, схематызава/ць, сістэматызава/ць, радыевугляродны, радыехімічны, радыяхімія, радыеэкалогія, радыягенны, каўчук, фаўна, ноу-хау, суквецце, дысгармонія, дыспрапорцыя, дысфункцыя, дэзынфекцыя, перадыспытны, абсарбаваць, класіфікаваць, дэманстраваць, ідэнтыфікаваць, інфіцыраваць, крышталізаваць, азанаваць (кісларод), пікіраваць, скальпаваць, стымуляваць, структураваць, утылізаваць, фіксаваць, фтарыраваць, хімізаваць, хлараваць, хлорафармаваць, храміраваць, цыркуляваць, эвалюцыяніраваць, эмульсаваць, кланіраваць, камбінаваць, кансерваваць
 
Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
1.    З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.
 
2.    Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва.
Такім жа чынам перанос ажыццяўляецца, калі гэта спалучэнне разбіваецца марфемнай мяжой: ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць, калос-се, кало-ссе, сол-лю, со-ллю, памяц-цю, памя-ццю, мыц-ца,  мы-цца, паа-бапал, па-абапал, насе-нне, насен-не.
3. Пры пераносе нельга:
пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі. Нельга пераносіць: а-сака, ліні-я, рады-ё, е-халі, а-са, я-на, ю-нак, ма-я, а-рыя, а-лея, А-зія і інш.;
разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць на пісьме гукі [дж], [дз']: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;
аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;
аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур'-ян, сем'-яў, мыш'-як.
 4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.
5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з'яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, НАТА, АБСЕ, ДАІ, А-95, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не пажадана адрываць ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К. М. Міцкевіч, Я. Ф. Карскі, М. І. Гурскі; не пераносіцца на наступны радок працяжнік; пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.